Перайсці да зместу

Кнуд IV Святы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кнуд IV Святы
манарх Даніі
1080 — 1086
Папярэднік Харальд III
Пераемнік Олаф I

Нараджэнне 1043
Смерць 10 ліпеня 1086
Месца пахавання
Род Эстрыдсены
Бацька Свен II Эстрыдсен[1]
Жонка каля Адэла Фландрская[d][2]
Дзеці Карл I[d], Інгігерда Кнудсдотэр і Цэцылія Кнудсдотэр[d][3]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кнуд IV Святы (дацк.: Knud 4. den Hellige; 1043? — 10 ліпеня 1086) — кароль Даніі. Адзін з сыноў караля Свена II Эстрыдсена. Святы заступнік Даніі.

Атрымаў у спадчыну ўладу пасля смерці свайго брата Харальда. Імкнуўся да ўмацавання каралеўскай улады з апорай на царкву. Быўшы нашчадкам Кнуда Вялікага прэтэндаваў таксама і на англійскі трон. Паход у Англію, падрыхтаваны ім у 1085 годзе, не адбыўся ў сувязі з канфліктам са Свяшчэннай Рымскай імперыяй на поўдні, а ўжо ў наступным годзе з-за цяжкіх падаткаў, звязаных з падрыхтоўкай паходу, на поўначы Ютландыі ўспыхнула паўстанне.

Кнуд быў вымушаны бегчы, спачатку ў Вібарг, затым у Одэнсэ, дзе ён разам з адным са сваіх братоў Бенідыктам і 17 спадарожнікамі быў забіты ў драўлянай царкве Святога Албана.

Сабор Св. Кнуда ў Одэнсэ.

Неўраджай на працягу некалькіх гадоў у Даніі падчас наступнага валадарання быў успрыняты як Божая кара за забойства ў царкве. Затым з’явіліся чуткі пра цуды на яго магіле. Усё гэта спрыяла яго хуткай кананізацыі ў 1101 годзе. У 1300 годзе рэшткі Кнуда і яго брата былі перанесены ў сабор Св. Кнуда, які будаваўся ў той час і дзе яны і знаходзяцца па цяперашні час.

Кнуд быў жанаты на Адэлаідзе (Адэлі), дачцэ фландрскага графа Роберта I. Пасля забойства мужа Адэлаіда разам з іх сынам Карлам была вымушана бегчы ў Фландрыю. Карл пасля таксама стаў графам.

Зноскі

  1. Lundy D. R. The Peerage
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. Pas L. v. Genealogics — 2003.